Беларускія лёгкаатлеты не прывезлі медалёў з чэмпіянату свету

Беларусь засталася без медалёў на 12-м чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Берліне. Як адзначае БЕЛТА, апошні раз без узнагарод беларуская зборная вярталася ў 1999 годзе з іспанскай Севільі. У Берліне бліжэй за ўсіх беларускіх спартсменаў да медалёў была штурхальніца ядра Наталля Міхневіч, якая заняла 4-е месца. На чэмпіянаце свету наша краіна была прадстаўленая 26 спартсменамі.