Беларускія лёгкаатлеты ўзначалілі сусветны рэйтынг па кіданні молата
Найлепшыя лёгкаатлеты Беларусі паказалі высокія вынікі на Кубку краіны па кіданнях. У спаборніцтвах, якія праходзілі ў Стайках, прынялі ўдзел як юніёры, так і дасведчаныя спартоўцы. Як інфармуе БЕЛТА, у турніры па кіданні молата сярод жанчын першай была фіналістка пекінскай Алімпіяды-2008 Дар'я Пчэльнік (Гродзенская вобласць), якая паслала снарад на 72 м 33 см - гэта найлепшы вынік сезону ў свеце. Другое месца заняла Алена Матошка (Віцебская вобласць) - 68 м 56 см (другі вынік у свеце), а трэцяй была Марыя Смалячкова (Мінск) - 64 м 86 см.
У змаганнях мужчын-малатабойцаў таксама былі паказаныя лепшыя вынікі сусветнага сезону - пераможца Павел Крывіцкі (Гродзенская вобласць) стаў першым, шпурнуўшы молат на 78 м 98 см, срэбра ў мінчука Юрыя Шаюнова - 77 м 28 см, а трэцяе месца заняў Дзмітры Маршын (Магілёўская вобласць) - 74 м 78 см.
У спаборніцтвах дзідакідальнікаў першынстваваў Анатоль Адахоўскі (Віцебская вобласць) - 79 м 18 см (асабісты рэкорд), а сярод кідальнікаў дыска не было роўных магілёўцу Дзмітрыя Сівакову - 59 м 96 см.
У камандным заліку перамаглі прадстаўнікі Гродзенскай вобласці, другое месца ў мінчукоў, а трэцімі сталі спартоўцы Віцебскай вобласці.