Беларускія лётчыкі выступяць на міжнародным авіяшоў у Польшчы
На міжнародным авіяшоў у Польшчы выступяць беларускія лётчыкі. Айчынныя Ўзброеныя Сілы прадставяць на выставе франтавы бамбардзіроўшчык Су-24М і транспартны самалёт Іл-76МД.
Наведвальнікі авіяшоў таксама змогуць пабачыць дэманстрацыйны палёт беларускага шматфункцыянальнага знішчальніка Су-27. Традыцыйна вайсковы аэрадром у горадзе Радам наведвае каля 200 тысяч гасцей. Удзельнікаў сёлета чакаюць з 25 краін свету, паведамляе тэлеканал СТВ.