Беларускія лыжніцы заваявалі бронзу на Паралімпіядзе ў Канадзе
Бронзу ў лыжнай эстафеце 3х2,5 км выйграла беларуская жаночая каманда на Паралімпіядзе, якая праходзіць у Канадзе. У яе складзе выступалі Ларыса Варона, Ядвіга Скорабагатая і Людміла Воўчак. Золата дасталося расіянкам, а срэбра — ўкраінкам.
Як паведамляе БЕЛТА, у медалёвым заліку Беларусь з 8 узнагародамі (2 золата, 6 бронзавых узнагарод) займае 9-е месца. Лідыруе Нямеччына з 23 медалямі, з якіх 12 залатыя.
Як паведамляе БЕЛТА, у медалёвым заліку Беларусь з 8 узнагародамі (2 золата, 6 бронзавых узнагарод) займае 9-е месца. Лідыруе Нямеччына з 23 медалямі, з якіх 12 залатыя.