Беларускія матабалісты заваявалі срэбра чэмпіянату Еўропы

Зборная Беларусі стала срэбраным прызёрам чэмпіянату Еўропы па матаболе. У фінальным матчы ў Палтаўскай вобласці беларусы прайгралі камандзе Расіі з лікам 1:6.
Адзіны гол у нашай каманды забіў Антон Уласавец. Менавіта ён і стаў найлепшым бамбардзірам кантынентальнага першынства, на яго рахунку 18 мячоў.

БЕЛТА адзначае, што беларуская зборная трэці год запар становіцца другой на чэмпіянаце Еўропы. Адзначым, што наступнае першынство пройдзе ў Пінску.