Беларускія медыкі могуць пакінуць Лівію на караблі ВМФ Украіны
Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.
Па словах Савіных, пасольства Беларусі ў Лівіі падтрымлівае кантакты з беларускімі медыкамі ў Гадамесе. Прапрацоўваюцца розныя варыянты іх выезду з краіны. Так, 4 красавіка пакінуць Лівію можна будзе на караблі Ваенна-марскога флота Ўкраіны. З украінскім бокам дасягнута адпаведная дамоўленасць, перадае БЕЛТА.