Беларускія міністры паехалі ў Маскву вырашаць малочныя праблемы

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Сямён Шапіра і міністр аховы здароўя Васіль Жарко прыбылі ў Маскву. Мэта іх візіту — вырашэнне малочнай праблемы. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на дыпламатычную крыніцу. З кім беларуская дэлегацыя будзе праводзіць перамовы, пакуль не ўдакладняецца.