Беларускія навукоўцы спадзяюцца добра зарабіць на продажы лазера
На продажы лазера спадзяюцца сёлета добра зарабіць беларускія навукоўцы. Беларускімі лазернымі распрацоўкамі пасля Японіі, Кітая і Арабскіх Эміратаў зацікавіліся В’етнам, Індыя і Сербія. Італію, Францыю і Нямеччыну цікавіць устаноўка, якая даследуе
высока-тэхналагічны матэрыял і дэталі, і дае гарантыі бяспекі і
надзейнасці працы прамысловага абсталявання. Таксама з дапамогай
беларускага лазера эфектыўна змагаюцца з дзіцячымі захворваннямі,
праводзяць складаныя аперацыі.
Сёлета беларускія лазершчыкі атрымалі прэстыжную замову па распрацоўцы адзінага базавага лазера для Еўропы. Гэты апарат будзе праводзіць маніторынг навакольнага асяроддзя, паведамляе тэлеканал ОНТ.
Сёлета беларускія лазершчыкі атрымалі прэстыжную замову па распрацоўцы адзінага базавага лазера для Еўропы. Гэты апарат будзе праводзіць маніторынг навакольнага асяроддзя, паведамляе тэлеканал ОНТ.