Беларускія падаткавікі правераць аматараў дарагіх турыстычных паездак

Аматараў паездак у экзатычныя краіны правераць беларускія падатквікі. Іх будзе цікавіць, за якія сродкі беларусы падарожнічаюць на Багамы, курорты Лацінскай Амерыкі ці паўднёвай Азіі.
Як заявіў намеснік міністра па падатках і зборах Васіль Камянко, "чалавеку трэба было працяглы час не есці, каб накапіць на такую паездку", вядома, калі ён не мае вялізнага заробку. Падаткавікоў цікавяць не толькі людзі, якія набываюць дарагія турыстычныя пуцёўкі, але і ўладальнікі дарагіх катэджаў і аўтамабіляў.

"Прыкметы знешняга багацця заўсёды будуць цікавіць падатковага інспектара", - сказаў Камянко ў інтэрв'ю "Комсомольской правде в Беларуси".