Беларускія палітыкі і экс-палітвязні звярнуліся да кіраўніцтва ЕС і ЗША
Беларускія палітыкі і былыя палітвязні звярнуліся да замежных палітыкаў з просьбай звярнуць увагу на справу беларускіх палітвязняў. Зварот адрасаваны кіраўніцтву Еўрапейскага Саюза, прэм'ер-міністру Швецыі — старшыні ЕС Фрэдрыку Раінфельту, прэзідэнту Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэлю Барозу, прэзідэнту ЗША Бараку Абаму. У дакуменце гаворыцца, што выкліканы ён справамі палітвязняў у Беларусі — Мікалая Аўтуховіча, Уладзіміра Асіпенкі і Арцёма Дубского. Аўтары звароту звяртаюцца да замежных палітыкаў з просьбай паспрыяць у арганізацыі незалежнай экспертызы справы прадпрымальнікаў з Ваўкавыску і падтрымаць заклік да правядзення адкрытага суда. Таксама яны выказваюцть спадзяванне на тое, што кіраўніцтва Еўрасаюза і ЗША далучыцца да патрабавання пра неадкладнае вызваленне актывіста "Маладога фронту" і вязня сумлення Арцёма Дубскага, перадае "Беларускі партызан".
Зварот падпісалі старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, былы кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін, старшыня аргкамітэта Беларускай партыі працоўных Аляксандр Бухвостаў, Аляксандр Валчанін, Віктар Гарбачоў, сустаршыні аргкамітэта руху "Абаронцы Айчыны" Аляксандр Камароўскі і Алег Воўчак, Гары Паганяйла, Сяргей Скрабец, Вячаслаў Сіўчык, Мікалай Статкевіч, Станіслаў Шушкевіч, Анатоль Лябедзька, Віктар Карняенка — агулам 27 вядомых у краіне людзей.