Беларускія памежнікі затрымалі парушальніка-рэцыдывіста
Парушальніка, які неаднаразова спрабаваў незаконна перасекчы літоўска-беларускую мяжу, затрымалі беларускія памежнікі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у прэс-цэнтры Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі. "У пункце пропуску "Гудагай-2" пры афармленні грузавога саставу, які рухаўся з Літвы ў Беларусь, смаргонскія памежнікі затрымалі парушальніка. Не маючы дакументаў, мужчына спрабаваў незаконна перасекчы мяжу ў пустым вагоне, каб наведаць сваякоў у Брэсце", - распавялі памежнікі.
Як высвятлілася, выхадзец Расіі двойчы затрымліваўся беларускімі памежнікамі за аналагічныя парушэнні ў 2003 і 2004 гадах.
БелТА
Як высвятлілася, выхадзец Расіі двойчы затрымліваўся беларускімі памежнікамі за аналагічныя парушэнні ў 2003 і 2004 гадах.
БелТА