Беларускія памежнікі затрымалі ўзбека, які ішоў у Літву па аўтамабіль

Грамадзяніна Узбекістана затрымалі беларускія памежнікі. Ён збіраўся нелегальна патрапіць у Літву, каб набыць там аўтамабіль. Амаль суткі перад гэтым мужчына сядзеў у лесе каля мяжы і чакаў СМС-паведамленне з Літвы ад свайго брата, ад якога мусіў атрымаць дапамогу. Сігнала ён не дачакаўся і вырашыў ісці самастойна ды патрапіў у засаду беларускіх памежнікаў.

На допыце нелегал распавёў, што прыехаў з Масквы - на цягніку да Мінску, а пасля ехаў на таксоўцы.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна