Беларускія піяршчыкі сталі другімі на моладзевых “Канскіх Львах”
Беларускія піяршчыкі Алег Бесараб і Ілля Кухараў сталі срэбнымі прызёрамі моладзевых спаборніцтваў у галіне “медыя” на фестывалі Канскія Львы 2009.
У конкурсе бралі ўдзел маладыя рэкламшчыкі з 39 краін свету. Ад каманд патрабавалася за 24 гадзіны распрацаваць інавацыйную медыя-стратэгію для збору ахвяраванняў для Сусветнай харчовай праграмы, агенцтва ААН, што займаецца барацьбой з голадам на планеце.
Перамаглі аўстралійцы Лорэн Касар і Трыстана Барэла. Бронзавая ўзнагарода была прысуджана амерыканскай камандзе, перадае AdIndex.ru.
Якую праграму барацьбы з голадам распрацавалі беларусы? Пра гэта неўзабаве на Еўрарадыё!