Беларускія рыцары пазмагаюцца за прыз Мяча камандуючага арміяй
Энтузіясты сярэднявечных баёў з многіх краін Еўропы збяруцца ў бліжэйшую суботу ў літоўскім горадзе Тракай. У мясцовым замку адбудзецца Другі міжнародны рыцарскі турнір на прыз Мяча камандуючага арміяй. За заснаваны літоўскімі ўзброенымі сіламі прыз пазмагаюцца рыцары з Літвы, Беларусі, Польшчы і Нямеччыны. Яны прымуць удзел як у баях у парах, так і ў камандных баях рыцарскіх пяцёрак.
Газета "Литовский курьер" адзначае, што галоўны прыз — меч — вырабілі вядомыя літоўскія кавалі бацька і сыны Станкасы.
Газета "Литовский курьер" адзначае, што галоўны прыз — меч — вырабілі вядомыя літоўскія кавалі бацька і сыны Станкасы.