Беларускія салдаты паедуць у Казахстан вучыць кітайскую і персідскую мовы

У Вайсковым інстытуце замежных моў Мінабароны Казахстана пачынаючы з 2008 года беларускія салдаты будуць вывучаць кітайскую і персідскую мову фарсі.
Навучанне беларускіх вайскоўцаў будзе праводзіцца ў рамках рэалізацыі дамовы аб падрыхтоўцы вайсковых кадраў у фармаце АДКБ. У рамках гэтай дамовы, навучанне ўжо праходзяць вайскоўцы з Таджыкістана.

“Інтэрфакс”