Беларускія штангісты заваявалі максімум алімпійскіх ліцэнзій
Беларускія штангісты заваявалі максімальную колькасць алімпійскіх ліцэнзій на чэмпіянаце свету ў Тайландзе. Апошняй з прадстаўніц нашай краіны выступала Кацярына Шкуратава (вагавая катэгорыя звыш 75 кг), якая заняла 4-е месца. Украінка Вольга Каробка падняла на 8 кілаграмаў больш за беларуску і
заваявала “бронзу”. Такім чынам беларускія спартоўцы заваявалі на
сусветным першынстве ў двухбор’і 4 узнагароды: “золата” на рахунку
Андрэя Арамнава і Андрэя Рыбакова, “срэбра” здабыла Анастасія Новікава,
“бронзу” – Вадзім Стральоў.
Паводле словаў галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі Аляксандра Ганчарова, абедзьве каманды - і мужчынская, і жаночая – забяспечылі сабе максімальна магчымую колькасць алімпійскіх ліцэнзій – 6 і 4 адпаведна.
БЕЛТА