Беларускія спартоўцы могуць стаць найлепшымі лёгкаатлетамі лютага ў Еўропе
Па выніках лютага вылучаюцца кандыдатуры лёгкаатлетаў на атрыманне звання "Найлепшы атлет месяца". У лік спаборнікаў з дзевяці краін увайшлі і беларускія штурхальнікі ядра – Надзея Астапчук і Андрэй Міхневіч, паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі. Надзея Астапчук на чэмпіянаце краіны ў Магілёве ўсталявала нацыянальны рэкорд – 21 м 70 см, і ўзначаліла сусветны рэйтынг па выніках сезону.
Андрэй Міхневіч намінаваны на званне лепшага спартоўца месяца за ўсталяванне новага нацыянальнага рэкорду – 21 м 81 см. Нагадаем, што на чэмпіянаце Беларусі штурхальнік ядра пабіў адзін з самых старых рэкордаў краіны – папярэдняе вышэйшае дасягненне належала Сяргею Каснаўскасу – 21,46 і было ўсталявана ў 1984 годзе. Міхневіч таксама ўвайшоў у лік лідэраў сусветнага рэйтынгу па выніках спаборніцтваў у памяшканні.
Конкурс "Лепшы атлет месяца" быў заснаваны ў студзені 2007 года. Аддаць свой голас за Надзею Астапчук і Андрэя Міхневіча можна па гэтай спасылцы. Галасаванне будзе праходзіць да 17 сакавіка да 12.00.