Беларускія тэлеканалы будуць трансляваць матчы Лігі чэмпіёнаў

30 верасня беларускія аматары футболу змогуць у жывым эфіры ўбачыць два матчы Лігі чэмпіёнаў УЕФА. У 21.35 на Першым канале пачнецца прамая трансляцыя сустрэчы БАТЭ (Барысаў) - "Ювентус" (Турын). У гэты ж дзень у 19.25 тэлеканал "ЛАД" пакажа матч "Зеніт" (Санкт-Пецярбург) - "Рэал" (Мадрыд). Правы на трансляцыю матчаў Лігі чэмпіёнаў належаць Белтэлерадыёкампаніі. Яна пакажа на сваіх тэлеканалах усе матчы з удзелам барысаўскага БАТЭ, а таксама іншыя сустрэчы каманд групы Н.

Прессбол