Беларускія тэнісісткі атрымалі першыя перамогі на "Ралан Гароса"
Беларускія тэнісісткі Кацярына Дзегалевіч і Настасся Якімава атрымалі свае першыя перамогі ў кваліфікацыі "Ралан Гароса" ("Вялікі шлем"). Дзегалевіч выйграла ў чэшкі Барбары Захлавовы- Стрыкавай - 7:6, 6:3, а Настасся Якімава - у японкі Юнры Намігату - 7:5, 6:3. Выйграў свой стартавы матч кваліфікацыйнага турніра і Уладзімір
Ігнацік, які аказаўся мацнейшы за прадстаўніка Манака Бенжамена Балерэ
- 6:1, 7:5.
А вось Дар'я Кустова не здолела прабіцца ў асноўную сетку "Ралан Гароса". У стартавай гульні яна саступіла аргентынцы Юргеліне Кравера з лікам 0:6, 1:6, паведамляе "Прессбол".
Адзначым, што Вікторыя Азаранка і Вольга Гаварцова адразу "пасеяныя" ў асноўную сетку турніра. Максім Мірны прыме ўдзел толькі ў парным турніры.