Беларускія тэнісісткі Гаварцова і Якімава прайгралі на старце Australian Open
19 студзеня ў Мельбурне аднавіліся матчы першага ў гэтым сезоне тэніснага турніру серыі "Вялікага шлёма". Як паведамляе БЕЛТА, у жаночым адзінкавым разрадзе дзве з трох беларусак прайгралі свае паядынкі. Вольга Гаварцова (54-ы нумар сусветнага рэйтынгу) саступіла немцы Ангеліцы Кербер (118) у двух сэтах з аднолькавым лікам 3:6. Настасся Якімава (107) прайграла аўстралійцы Кейсі Дэлакуа (978) — 2:6, 6:3, 4:6.
Найлепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (7) заўтра сустрэнецца з францужанкай Стэфані Каэн-Аларо (116).
Беларускі таксама выступяць у змаганнях дуэтаў. У першым раўндзе Вікторыя Азаранка разам з расіянкай Святланай Кавалёвай сустрэнецца з эстонкай Каяй Канэпі і немкай Жасмін Вер. Вольга Гаварцова і яшчэ адна беларуска Таццяна Пучак згуляюць супраць пары Агнеш Саваі (Вугоршчына) — Раберта Вінчы (Італія).
Цяперашні турнір у Мельбурне, агульны прызавы фонд якога складае $21,15 млн, завершыцца 31 студзеня.