Беларускія тэнісісты прайгралі матч Кубка Дэвіса ў Ёханэсбурзе

Беларускія тэнісісты датэрмінова прайгралі камандзе Паўднёва-афрыканскай рэспублікі матч 1-й групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса.  Спачатку свае адзіночныя сустрэчы прайгралі Ўладзімір Ігнацік і Андрэй Каратчэня, а пасля Максім Мірны і сяргей Бетаў прайгралі парную сустрэчу. Адзначым, што беларусы не выйгралі ніводнага сета! Агульны лік сустрэчы стаў 3:0 на карысць гаспадароў, і апошнія дзве адзіночныя сустрэчы ўжо не маюць значэння.

Такім чынам, зборная ПАР у верасні выступіць у плэй-оф Сусветнай групы Кубка Дэвіса, а беларуская каманда ў ліпені згуляе з Македоніяй у першым раўндзе плэй-оф 1-й групы Еўра-Афрыканскай зоны, нагадвае БелаПАН.