Беларускія тэнісісты прайграюць на ўсіх турнірах

Беларуска Вольга Гаварцова і полька Клаўдыя Янс завяршылі выступ на тэнісным турніры ў Варшаве з прызавым фондам 600 тыс. долараў ЗША. 20 траўня ў паўфінале яны прайгралі Кары Блэк з Зімбабвэ і Цзы Янь з Кітая — 1:6, 4:6, паведамляе БелаПАН.

У жаночай кваліфікацыі адкрытага чэмпіянату Францыі беларускіх тэнісістак не засталося. Услед за Дар'яй Кустовай і Кацярынай Дзегалевіч, якія выбылі ў першым раўндзе, барацьбу спынілі Настасся Якімава і Ірына Кур'яновіч.

У чвэрцьфінале мужчынскага турніру ў Ніцы (прызавы фонд 398.250 еўра) беларус Максім Мірны і індыец Махеш Бхупаці прайгралі італьянцам Андрэасу Сепі і Паціта Старачэ — 3:6, 3:6.