Беларускія ўлады спыняюць супрацоўніцтва з кампаніяй лорда Бэла
Улады Беларусі не будуць больш супрацоўнічаць з брытанскай піяр-кампаніяй Bell Pottinger Group, якая працавала над стварэннем станоўчага іміджу кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.
Як паведаміў выданню EU Observer кіраўнік кампаніі Цімаці Бэл, гадавы кантракт, які быў падпісаны ў жніўні 2008-га, закончыўся. Ад іншых каментароў ён устрымаўся.
EU Observer адзначае, што рашэнне спыніць супрацоўніцтва звязана з тым, што Лукашэнка мае намер самастойна займацца сваім іміджам. Таксама паведамляецца, што менавіта лорд Бэл параіў беларускаму кіраўніку з'яўляцца на афіцыйных мерапрыемствах з малодшым сынам Колям.