Беларускія валейбалісткі пачалі ЧЕ з паразы ад расіянак
Жаночая зборная Беларусі няўдала стартавала на першынстве Еўропы, якое пачалося 6 верасня на арэнах Нямеччыны і Швейцарыі.
У першым матчы папярэдняй групы С, якая базіруецца ў нямецкім Дрэздэне, нашы спартсменкі прайгралі камандзе Расіі з лікам 1:3 (21:25, 25:22, 14:25, 14:25). У другім матчы першага дня спаборніцтваў зборная Харватыі перамагла каманду Азербайджану — 3:0.
Сёння, у суботу беларускі згуляюць з азербайджанкамі, а 8 верасня іх чакае матч з Харватыяй.
Па выніках першага раўнду пераможцы ў групах адразу трапляюць у чвэрцьфінал, а каманды, якія занялі 2-3 пазіцыі, 10 верасня згуляюць у матчах плэй-оф за выхад у васьмёрку наймацнейшых.