Беларускія валейбалісткі пачалі падрыхтоўку да чэмпіянату Еўропы
Жаночая зборная Беларусі пачала падрыхтоўку да фінальнай часткі чэмпіянату Еўропы-2007. У гэтыя дні каманда трэніруецца ў Стайках. Пра гэта паведаміў галоўны трэнер Уладзімір Казлоў. У распараджэнні трэнерскага штаба ў асноўным прадстаўніцы беларускіх клубаў, а таксама некалькі валейбалістак з клубаў Польшчы і Турцыі. Што датычыцца спартсменак, якія выступаюць у расійскіх камандах, то іх удзел у нашай зборнай пад пытаннем.
Пасля завяршэння навучальна-трэніровачнага збору ў Стайках нашы дзяўчаты 26 чэрвеня выляцяць на традыцыйны турнір "Кубак Барыса Ельцына", які пройдзе ў Ніжнім Тагіле і Екацярынбургу. На першым этапе гэтых спаборніцтваў беларускі згуляюць з камандамі Расіі (28 чэрвеня), Японіі (29 чэрвеня) і Турцыі (30 чэрвеня).
У іншую групу патрапілі зборныя Азербайджана, Галандыі, Кітая, а таксама другая расійская дружына. Па дзве лепшыя каманды з кожнага квартэта працягнуць барацьбу за ўзнагароды спаборніцтваў. Пасля вяртання дахаты падапечныя Уладзіміра Казлова адправяцца на зборы ў Алушту, а затым прымуць удзел у міжнародных турнірах у Бельгіі і Францыі.
Завяршальным этапам падрыхтоўкі да еўрапейскага першынства стане турнір, які пачнецца ў брэсцкім спорткомплексе "Вікторыя" у канцы жніўня. Акрамя беларусак у ім згуляюць зборныя Расіі, Украіны, Францыі і Бельгіі.
Пасля завяршэння брэсцкага турніру будзе вызначаны склад каманды на чэмпіянат Еўропы, які пройдзе з 20 па 30 верасня на пляцоўках Бельгіі і Люксембурга. У ім прымуць удзел 16 каманд. Зборная Беларусі на папярэднім этапе згуляе ў групе "А" з камандамі Азербайджана, Нямеччыны і Італіі.
БелТА