Беларускія валейбалісткі саступілі расіянкам на чэмпіянаце Еўропы
У Польшчы працягваецца чэмпіянат Еўропы. У чацвёртым матчы групы "C", як інфармуе "Прессбол", зборная Беларусі саступіла камандзе Расіі — 0:3 (19:25, 12:25, 15:25). Табліца групы "C": Расія — 4 ачкі (2 матчы), Балгарыя — 3 (2), Бельгія — 3 (2), Беларусь — 2 (2).