Беларускія валейбалісты перамаглі егіпцян і пакідаюць чэмпіянат свету
У сваім апошнім матчы маладзёжнага чэмпіянату свету па валейболе, які праходзіць у Індыі, беларусы нарэшце здабылі перамогу.
Нашы перайгралі каманду Егіпта з лікам 3:1. У выніку Беларусь заняла трэцяе месца ў сваёй групе і завяршыла выступленні на першынстве.
Дагэтуль нашы валейбалісты прайгравалі два разы запар, прычым з сухім лікам 0:3. Спачатку здаліся без бою палякам, а потым саступілі французам.
Нагадаем, на чэмпіянаце свету беларусы спрачаліся за месцы з 9 па 16-е. Выніковая пазіцыя беларусаў стане вядомая па завяршэнні астатніх матчаў.