Беларускія вайскоўцы паўдзельнічалі ў парадах у Кіеве і Маскве
У вайсковым парадзе ў Кіеве, прымеркаваным да Дня Перамогі, прынялі ўдзел 122 курсанты і 14 афіцэраў з Беларусі. Як паведамляе УНІАН, агулам у ім удзельнічалі каля 3 тысяч вайскоўцаў.
75 байцоў 5-й асобнай брыгады спецназу Паветрана-дэсантных войскаў Беларусі прынялі ўдзел у святочным парадзе на Краснай плошчы ў расійскай сталіцы. Першы нацыянальны тэлеканал адзначае, што беларускія вайскоўцы ўпершыню прайшлі ўрачыстым маршам па галоўнай плошчы Масквы.