Беларускія вайскоўцы застануцца без ануч, але з шкарпэткамі

Вайскоўцы беларускага войска перастануць карыстацца анучамi да канца 2010 года. Аб гэтым паведамiў начальнiк рэчавага ўпраўлення Мiнiстэрства абароны Беларусi палкоўнiк Мiхаiл Ралько. Паводле новых нормаў на паўтара года вайскоўцам тэрмiновай службы выдаецца 18 пар баваўняных i 6 пар паўшарсцяных шкарпэтак, на працягу гэтага тэрмiну можна таксама дадаткова атрымаць тры пары баваўняных i адну пару паўшарсцяных шкарпэтак.

Таксама ажыццяўляецца паэтапны пераход на нашэнне новых вiдаў абутку. У прыватнасцi, салдатам замест керзавых ботаў будуць выдавацца юхтовыя бацiнкi з высокiмi халявамi. Пераход плануецца завяршыць да канца 2010 года, інфармуе газета "Звязда".