Беларускія ветэраны заваявалі срэбра на спаборніцтвах снайпераў у Расіі

У міжнародных спаборніцтвах снайперскіх пар, якія завяршыліся 15 кастрычніка на Кубані, перамагла каманда краснадарскага падраздзялення ФСБ. Другое месца заняла група ветэранаў Савецкага саюза з Беларусі і Украіны, на трэцім — каманда падраздзялення "Альфа-1" з Масквы. Міжнародныя спаборніцтвы снайперскіх пар спецназаўцаў праходзілі ў Расіі з 8 кастрычніка.

У турніры прынялі ўдзел каля 180 снайпераў, сярод якіх прадстаўнікі спецпадраздзяленняў Расіі, Беларусі, ЗША, Ізраіля, Італіі, Чэхіі і Балгарыі, Украіны, Казахстана, Кіргізіі і Узбекістана.

ЮГА.ру