Беларускія выратавальнікі адпрацоўвалі тушэнне цягніка з нафтапрадуктамі
Вучэнні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях прайшлі ўчора ў Гродзенскім раёне. Паводле іх легенды, на адным з пераездаў адбылася аварыя цягніка, які перавозіў нафтапрадукты.
Пасля сутыкнення з легкавіком цыстэрны з дызпалівам загарэліся. Частка вадкасці патрапіла ў возера, туды ж упаў і аўтамабіль. Выратавальнікі патушылі пажар за тры хвіліны. Пасля пачалася выратавальная аперацыя на вадзе.
Самым складаным было выратаваць чалавека, які знаходзіўся пад вадой ужо некалькі хвілін. Але вадалазы паспяхова справіліся з гэтым заданнем. Аўтамабіль выцягнулі з вады пры дапамозе крана, пляму нафтапрадуктаў на возеры ліквідавалі з дапамогай спецтэхнікі.
Як паведамляе тэлеканал СТВ, падобныя вучэнні МНС пройдуць ва ўсіх рэгіёнах краіны.