Беларускія выратавальнікі адправіліся гасіць лясныя пажары ў Расіі

Група беларускіх выратавальнікаў 5 жніўня адправілася ў Разанскую вобласць Расіі для дапамогі ў ліквідацыі лясных пажараў. Як паведамляе БелаПАН, у суседнюю краіну выехалі 150 беларускіх спецыялістаў і 26 адзінак тэхнікі, у тым ліку пажарныя верталёты Мі-8.

Беларускія пажарнікі прабудуць у Расіі альбо да поўнага тушэння пажараў, альбо да таго часу, пакуль расійскі бок не адмовіцца ад іх дапамогі.

Таксама два беларускія верталёты дапамагаюць гасіць пажары ў Грэцыі. Туды яны вылецелі ў ліпені.