Беларускія выратавальнікі паляцелі тушыць пажары ў Грэцыі
Верталёт Мі-26 Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі 2 чэрвеня ў 8.00 паляцеў з мінскага аэрадрома Ліпкі ў Грэцыю. Ён выправіўся на тушэнне лясных пажараў, паведамляе "Інтэрфакс". Агулам у акцыі ўдзельнічае 18 чалавек —2 экіпажы і супрацоўнікі наземных службаў. Верталёт абсталяваны водазліўнай прыладай ВЗП-15, што дазваляе набіраць без пасадкі да 15 тон вады і скідаць яе ў зададзеным раёне.
Кантракт з грэцкім бокам на выкарыстанне верталёта пры тушэнні лясных пажараў складзены на 112 дзён з магчымасцю падвойнага перападпісання кантракту. Сродкі, атрыманыя ад выкарыстання верталёта, пойдуць на ўзнаўленне авіятэхнікі МНС, у тым ліку і для рамонту яшчэ аднаго верталёта Мі- 26.