Беларускія выратавальнікі зноў прызнаныя найлепшымі ў свеце
Найлепшымі ў свеце прызнаныя беларускія выратавальнікі. Каманда Міністэрства па надзвычайных сітуацыях стала чэмпіёнам свету па пажарна-выратавальным спорце.
Спаборніцтвы, у якіх удзельнічалі 13 камандаў (дружыны з Беларусі, Балгарыі, краінаў Балтыі, Нямеччыны, Расіі, Казахстана, Ірана), прайшлі ў сталіцы Балгарыі Сафіі.
Выратавальнікі спаборнічалі ў чатырох дысцыплінах, у трох з якіх (пераадоленне 100-метровай паласы з перашкодамі, пад'ём па штурмавой лесвіцы, эстафета) беларусы былі лідэрамі. Былі ўсталяваныя некалькі сусветных рэкордаў, як у камандным, так і ў індывідуальным заліку.
БЕЛТА адзначае, што сёлетні чэмпіянат быў чацвёртым па ліку. Тры з іх беларускія выратавальнікі выйгравалі.