Беларускія юніёркі ўзялі "срэбра" на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне
Беларускія юніёркі выйгралі срэбраныя ўзнагароды ў эстафеце 3х6 кіламетраў на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне, які праходзіць у Расіі. Нашая каманда ў складзе Дар'і Юркевіч, Марыі Казлоўскай і Алы Таўкач абышлася без штрафных кругоў, скарыстаўшы 10 дадатковых патронаў. Першае месца заваявалі расійскія біятланісткі. Агулам стартавалі 7 камандаў, паведамляе "Прессбол".