Беларускія заводы скарачаюць пастаўкі цэменту на экспарт

Беларускія цэментныя заводы сёлета скароцяць пастаўкі цэменту на экспарт на 30% да ўзроўня 2006 года – да 400 тысяч тон.
Паводле заявы міністра архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Аляксандра Селязнёва, гэта вымушаная і часовая мера. Ужо ў 2008 годзе беларускім цэментным заводам дазволяць павялічыць экспарт да 600-700 тон.

Дарэчы, у наступным годзе яны мусяць павялічыць выпуск асноўнай прадукцыі да 4,4 мільёнаў тон (нагадаем, сёлета мусіць быць выраблена 3,3 мільёнаў тон цэменту). Прычым, на ўнутраны рынак беларускімі заводамі ў 2008 годзе будзе пастаўлена 3,7 мільёна тон.

У той час, калі ў Беларусі тона цэменту каштуе 60 долараў, дык у Маскве – 150-200 долараў за тону.

http://www.rzd-partner.ru