Беларускую мяжу пачнуць ахоўваць беспілотныя лятальныя апараты

Беларускія памежнікі збіраюцца паставіць на ахову мяжы беспілотныя лятальныя апараты. Пра гэта паведаміў старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Ігар Рачкоўскі.
Цяпер над новымі "вартавымі" беларускай мяжы працуюць расійскія авіяканструктары. Як адзначае БелаПАН, выпрабаванні беспілотных лятальных апаратаў мусяць завяршыцца да канца 2009 года.