Беларускую мытню мадэрнізуюць пад кодэкс Мытнага саюза

Беларускую мытню мадэрнізуюць, каб адпавядала кодэксу Мытнага саюза. Такую заяву 25 студзеня зрабіў намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Сяргей Барысюк. Сяргей Барысюк: "У сувязі з гэтым пяць пунктаў пропуску на мяжы з Польшчай і Літвой абсталяваныя мабільнымі інспекцыйнымі комплексамі. Іх выкарыстанне дазваляе праводзіць дагляд транспартнага сродку без адчынення грузавога адсека".

Нагадаем, што Мытны кодэкс Мытнага саюзу паміж Беларуссю, Расіяй і Казахстанам набыў моц у ліпені 2010 года.