Беларусу Міхаілу Петухову ў Тайландзе працягнулі тэрмін арышту на 12 дзён

Паліцыя Тайланда працягнула яшчэ на 12 дзён тэрмін арышту экіпажу самалёта Іл-76, затрыманага ў аэрапорце Бангкока, паведамляе радыё "Маяк". Нагадаем, самалёт са зброяй быў затрыманы 12 снежня спецслужбамі Тайланда. Экіпажу, чатыром грамадзянам Казахстана і 54-гадоваму беларусу Міхаілу Петухову (на здымку), прад'явілі абвінавачанні ў незаконным захоўванні выбуховых рэчываў і зброі, а таксама дачы заведама непраўдзівых паказанняў. Лётчыкі сваю віну адмаўляюць і сцвярджаюць, што нічога не ведалі пра зброю.