Беларусы адправяцца ў Аўстрыю на чэмпіянат па запуску папяровых самалётаў
У спартовым комплексе "Дынама" 15 сакавіка адбыўся Нацыянальны фінал чэмпіянату па запуску папяровых самалётаў Red Bull Paper Wings. Пераможцы адправяцца ў Аўстрыю на сусветны фінал чэмпіянату, які адбудзецца ў траўні гэтага года ў Зальцбургу. Дарэчы, беларусы стануць удзельнікамі сусветнага фіналу ўпершыню. У намінацыі "Самы доўгі палёт" атрымаў перамогу студэнт будаўнічага каледжа Глеб Сачкоўскі: ягоны самалёцік змог пратрымацца ў паветры 10,06 секунды. Студэнт БНТУ Павел Жолудзеў стаў найлепшым у намінацыі "Самы далёкі палёт": ён змог запусціць папяровы "аэраплан" на адлегласць 31,33 м. У самой творчай намінацыі — "Аэрабатыка" (трукі ў палёце) - найлепшым стаў студэнт БНТУ Павел Вашкевіч, які набраў 28 з 30 магчымых балаў.
Чэмпіянат па запуску папяровых самалётаў мае сваіх лідэраў, рэкорды якіх дагэтуль не могуць пабіць нават самыя спрактыкаваныя "авіятары". Рэкорд свету па далечыні палёту — 63,12 м — пастаўлены ў 2003 годзе Стывенам Крыгерам (ЗША). Рэкордны час у палёце правёў у 1998 годзе самалёт Кена Блэкберна (ЗША) — 27,6 секунды.
БЕЛТА