Беларусы атрымалі Гран-пры конкурсу эстраднай песні на Смаленшчыне
Адразу два беларусы з трох артыстаў-пачаткоўцаў сталі ўладальнікамі Гран-пры Х Міжрэгіянальнага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні. Ён праходзіў у мінулыя выходныя у мястэчку Вяліж Смаленскай вобласці Расіі. Перамогу атрымалі нашыя суайчыннікі — саліст Магілёўскай філармоніі Аляксей Чорны і Яўген Літвінковіч з Жодзіна, перадае БЕЛТА. Перамогу яны падзялілі са студэнткай Смаленскага гуманітарнага ўніверсітэта Марыяй Жураўлёвай.
Сярод вакальных ансамбляў найлепшымі таксама прызнаныя прадстаўнікі Беларусі — вакальны гурт народнай студыі эстраднага спеву "Крэатыў" з Оршы.
У конкурсе прымалі ўдзел 42 салісты ва ўзросце да 30 гадоў. Таксама ў конкурсе ўдзельнічалі 6 вакальных ансамбляў са Смаленскай, Пскоўскай, Ленінградскай, Калінінградскай і Амурскай абласцей Расіі, а таксама з Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцей.