Беларусы атрымліваюць найбольш шэнгенскіх віз сярод краінаў СНД
Беларусь лідзіруе сярод краінаў СНД па атрыманні грамадзянамі шэнгенскіх віз. Пра гэта, па звестках БелаПАН, паведаміў старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта генерал-маёр Ігар Рачкоўскі. Па яго словах, у сярэднім на 21 беларуса выдаецца адна шэнгенская віза. За Беларуссю ідзе Малдавія: там адна віза прыпадае на 29 чалавек. Трэцяе месца займае Ўкраіна – адна віза на 42 чалавекі. Больш за беларусаў шэнгенскіх віз на душу насельніцтва атрымліваюць толькі грамадзяне краін рэгіёна Заходніх Балканаў, заявіў Рачкоўскі.