Беларусы будуць мець прэзумпцыю адсутнасці псіхічных захворванняў
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі 4 красавіка ў першым чытанні законапраект аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі.
Як распавёў дэпутат Алег Сакадынец, адзін з найважнейшых пунктаў дакумента вызначае ў Беларусі прэзумпцыю адсутнасці псіхічных захворванняў, то бок ніхто не мае права называць чалавека псіхічна хворым, пакуль не пастаўлены адпаведны дыягназ кваліфікаванай урачэбнай камісіі, перадае БЕЛТА.