Беларусы часцей за іншых жыхароў планеты звяртаюцца да лекараў

Жыхары Беларусі займаюць першае месца ў свеце па колькасці зваротаў да лекараў. У сярэднім за год кожны жыхар краіны звяртаюцца па медычную дапамогу 11,6 разы. У выніку, беларускім лекарам даводзіцца за працоўную змену прымаць ад 40 да 60 пацыентаў. Беларусь таксама займае другое месца пасля Кубы па колькасці лекараў.

На 100 тысяч чалавек іх прыпадае 455. Да прыкладу, у Расіі гэты паказчык складае 425, а ў Японіі – 198, паведамляе газета “Комсомольская правда в Беларуси”.