Беларусы давяраюць царкве і войску, але маюць недавер да мясцовых уладаў

Самы высокі рэйтынг даверу ў беларусаў маюць царква і войска — 58% і 45% адпаведна. Найвышэйшымі рэйтынгамі недаверу валодаюць мясцовыя органы ўлады — 53%, апазіцыя — 52%, а таксама традыцыйныя прафсаюзы, міліцыя і дзяржаўныя СМІ — па 49%. Практычна кожны другі дарослы грамадзянін краіны ім не давярае.
Пра гэта паведамляе сайт belmy.info са спасылкай на даследаванне сацыялагічнага цэнтру "Зеркало-инфо".