Беларусы і расіяне атрымалі роўныя правы на лячэнне ў абедзвюх краінах

Дзяржаўная дума ратыфікавала расійска-беларускую ўрадавую дамову аб парадку аказання медыцынскай дапамогі грамадзянам Расіі ва ўстановах аховы здароўя Беларусі і грамадзянам Беларусі ва ўстановах аховы здароўя Расіі.
Гэты дакумент быў падпісаны бакамі ў студзені 2006 года ў Санкт-Пецярбургу. Дамовай прадугледжана, што грамадзяне Беларусі, якія стала пражываюць у Расіі, маюць роўныя правы з расіянамі на атрыманне медыцынскай дапамогі.

Гэта датычыцца і бясплатнага лячэнне ў дзяржаўных і муніцыпальных установах аховы здароўя. Грамадзяне Беларусі, якія часова знаходзяцца у Расіі, маюць роўныя правы з расіянамі на атрыманне хуткай медыцынскай дапамогі і медыцынскай дапамогі ў выпадку ўзнікнення сацыяльна небяспечных захворванняў.

Аналагічныя нормы распаўсюджваюцца і на расіянаў у Беларусі.

“Інтэрфакс”