Беларусы і ўкраінцы Паўднёвай Асеціі просяць прызнаць яе незалежнасць
Беларусы і ўкраінцы, якія з'яўляюцца грамадзянамі Паўднёвай Асеціі, звярнуліся да прэзідэнтаў і ўрадаў Беларусі і Ўкраіны. Яны просяць прызнаць незалежнасць рэспублікі. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на Міністэрства друку і масавых камунікацый Паўднёвай Асеціі. У дакуменце падкрэсліваецца, што шмат хто з беларусаў і ўкраінцаў ужо больш за 30 гадоў жыве ў Паўднёвай Асеціі, і яны звяртаюцца да кіраўніцтва Беларусі і Ўкраіны з "вялікай просьбай" разгледзець пытанне аб прызнанні гэтымі дзяржавамі "незалежнасці маленькай, але вольнай Рэспублікі Паўднёвая Асеція".
Нагадаем, Расія прызнала незалежнасць рэспублік у канцы жніўня 2008 года. Грузія ў адказ на гэта разарвала дыпламатычныя адносіны з РФ і абвясціла Абхазію і Паўднёвую Асецію акупаванымі тэрыторыямі. Акрамя Расійскай Федэрацыі незалежнасць рэспублік прызнала толькі Нікарагуа.
Звароты Абхазіі і Паўднёвай Асеціі з просьбай прызнаць іх незалежнасць паступілі ў беларускі парламент у канцы 2008 года; парламенцкія камісіі іх вывучаюць.