Беларусы лідзіруюць па пошуку слова “дэвальвацыя” ў інтэрнэце
Згодна з даследаваннямі інтэрнэт-парталаў, эканамічны крызіс адбіўся на пошукавых перавагах беларусаў у інтэрнэце, піша “Нямецкая хваля”.
Яшчэ ў снежні людзей цікавілі ў пошукавіках навагоднія падарункі і віншаванні, а са студзеня запыты карэнным чынам змяніліся. Адным з самых папулярных слоў для пошуку стала “праца”. “Попыт” на яго вырас на 26%.
У студзені беларусам давялося разабрацца ў эканамічным тэрміне “дэвальвацыя”. Па звестках Google беларусы аказаліся лідэрамі па пошуку гэтага слова ў студзені. У лютым гэтым словам зацікавіліся ў Казахстане, адзначае “Комсомольская правда в Беларуси”.