Беларусы наехалі на ўкраінскага сабаку і загінулі
Два грамадзяніны Беларусі загінулі ў выніку аўтамабільнай аварыі ў Жытомірскай вобласці Украіны. На 124-м кіламетры трасы Кіеў - Чоп аўтамабіль «БМВ», якім кіраваў беларус, наехаў на сабаку.
У выніку машына выляцела на сустрэчную паласу і сутыкнулася ў «Мерсэдэсам». Удар быў вялізнай сілы. Кіроўца і пасажырка (1978 і 1979 гадоў нараджэння) загінулі на месцы. Кіроўца «Мерсэдэса» зараз знаходзіцца ў шпіталі Жытоміра, паведамляе «Новый регион».
Нагадаем, што яшчэ два беларусы загінулі ў выніку аварыі ў Валынскай вобласці Украіны. Кіроўца легкавіка «Honda Accord» не саўладаў з кіраваннем, з’ехаў на абочыну і не змог пазбегнуць сутыкнення з дрэвам. Ужывых застаўся толькі адзін пасажыр, якога шпіталізавалі ў мясцовую бальніцу.