Беларусы не будуць рэгістраваць ровары, але шлемы давядзецца набыць

Інфармацыя пра, нібыта, запланаваную рэгістрацыю ў Беларусі ровараў не пацвярджаецца. Аднак зусім магчыма, што кожны іх уладальнік будзе вымушаны набыць шлем. Як паведамілі "Комсомольской правде в Беларуси" ва Упраўленні ДАІ МУС, цяпер ідзе праца над прапановамі ўвядзення абавязковых сродкаў абароны для ўладальнікаў ровараў - шлемаў, налакотнікаў і накаленнікаў. Таксама на роварах могуць з'явіцца святлоадбівальныя прыстасаванні.

ДАІ сцвярджае, што ўсё гэта робіцца для бяспекі людзей.